Выхаванне на нацыянальным вопыце

Воспитательная работа в школе


   «Краеведение – один из аспектов нравственно-патриотического воспитания учащихся» 

    Краеведческая работа в Лойковской средней школе – это совместная деятельность учащихся и учителей-единомышленников, которая помогает растить гражданина, патриота Отечества на примерах из жизни родственников, односельчан, земляков, на событиях прошлого своей семьи, школы, села, района и области. На конкретной исторической почве строится воспитание чувства хозяина, бережного отношения к природе и памятникам старины, уважения к старшим. Обыденное прошлое старшего поколения содержит эмоциональные, героические и трагические страницы, благодаря знакомству с которыми воспитание из сферы общих рассуждений переходит в область воссоздания реальных исторических корней. На основании программы развития строится система воспитательной работы школы.

          Цель воспитательной работы: повышение качества воспитания посредством внедрения современных технологий воспитания с учётом взаимодействия субъектов сельского социума, особенностей региона.

         Задачи:

- воспитывать гражданско-патриотические качества, развивать национальное самосознание на основе расширения краеведческой деятельности;

- формировать активную жизненную позицию, правовую, политическую  и информационную культуру учащихся;

- формировать у учащихся духовно-нравственные ценности через использование интерактивных форм в воспитательной работе;

- способствовать развитию самостоятельности, инициативы, самотворчества;

- формировать ценностное отношение к здоровому образу жизни.


Школа обеспечена нормативно-правовыми документами по вопросам организации идеологической и воспитательной работы. В своей деятельности педагогический коллектив ориентируется на ежегодные методические рекомендации по организации идеологической и воспитательной работы, издаваемые Министерством образования

Выхаванне на нацыянальным вопыце

   Краязнаўства з’яўляецца вядучым напрамкам дзейнасці нашай установы адукацыі. Уся работа школы напраўлена на фарміраванне асобы неабыякавай, маральна ўстойлівай, духоўна развітай, адказнай. А нашы сённяшнія вучні стануць такімі  толькі ў тым выпадку, калі будуць ведаць гісторыю родных мясцін,  традыцыі свайго краю. А будуць ведаць — значыць будуць цаніць і берагчы, мець нацыянальны гонар, пачуццё патрыятызму, без якога няма асобы.       

   Прыярытэтным накірункам дзейнасці кожнага класнага кіраўніка, кожнага педагога ў нашай школе з’яўляецца выхаванне на багатым нацыянальным вопыце. Менавіта гэта з’ўляецца важнейшым пры стварэнні тэматычных куточкаў.

   Творчасці дзіцячай паэтэсы Ганны Скаржынскай – Савіцкай, сапраўднага сябра нашай школы, прысвечаны куточак “Кветка малой радзімы” у кабінеце 1 класа.

Изображение

    “Бабуліны вышкі” – тэматычны куточак у кабінеце 2 класса, сустракае гасцей водарам гаючых траў і кветак. Здаецца, што менавіта нашай старонцы прысвечаны словы Ніла Гілевіча:

У нас – ці ў лесе ты, ці ў полі –

Садзіся смела, дзе стаіш:

Не бойся – сцёгны не паколеш,

Як на падушцы, пасядзіш.

У нас зямля – якую краску,

Якую былку не сарві –

Кладзі да сэрца як лякарства,

І здаравей, брат, і жыві!

Изображение

   Настаўніцай Ядвігай Іванаўнай Якубоўскай і яе класам сабраны багаты матэрыял аб зёлках нашага краю, іх мясцовых назвах. У кастрычніку 2015 г. праект “Бабуліны вышкі”, які быў падрыхтаваны Жук Ангелінай і прадстаўлены на раённы этап абласнога конкурсу даследчых работ і праектаў вучняў пачатковых класаў, удастоены дыплома 2-ой ступені.

   Турыстычныя паходы натхнілі  Чаславу Іванаўну Ганчыц і яе вучняў на стварэнне тэматычнага куточка “Вёсачка мая”. Тут сабраны матэрыял аб навакольных вёсках – паданні аб паходжанні, сучасным абліччы, славутых людзях.

Изображение

   У кабінеце 4 класа вучні, сумесна з класным кіраўніком Таццянай Аляксееўнай Змітровіч, стварылі куточак “Нашы святы”.

Изображение

   У кабінеце беларускай мовы створаны куток “Нацыянальнае адзенне нашай мясцовасці”. Нацыянальны касцюм — тая частка духоўнай і матэрыяльнай культуры, дзе найбольш ярка праяўляюцца этнічныя асаблівасці.  У многіх жыхароў нашай мясцовасці яшчэ захавалася адзенне, якое насілі нашы дзяды і прадзеды. Напрыклад,  андарак і кашулю знайшла  у сваім куфры  жыхарка вёскі Зарачанка.

Изображение

   Кабінет геаграфіі прываблівае “Мінералагічным кутком”, у якім сабрана калекцыя  з 28 мінералаў.

Изображение

   Трэба сказаць, што тэматычныя куточкі, мэтай якіх з’яўляецца вывучэнне спадчыны нашага народа, далучэнне  школьнікаў да нацыянальнай культуры і традыцый, ствараюцца ў кожным прадметным кабінеце нашай школы.

   Тое, як арганізавана работа ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў, прадстаўнікоў улады, арганізацый і прадпрыемстваў, меснага насельніцтва па захаванню і адраджэнню нацыянальных традыцый дае надзею, што жыццё будзе доўжыцца, бо толькі той можа ствараць будучыню,  хто  памятае мінулае, хто ведае свае карані.