Народны краязнаўчы музей "Вытокі"

У народны краязнаўчы музей “Вытокі” запрашаем!

61-611096_funeral-clipart-fancy-line-accent-fancy-line-break.png

   Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – адзін з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Лойкаўская сярэдняя школа”. Асноўнае поле дзейнасці – школьны комплексна-краязнаўчы музей “Вытокі” і музейны пакой воінскай Доблесці, Подзвіга і Славы.

         У склад экспазіцыі музея ўключаны наступныя раздзелы:

         1. З гісторыі краю.

         2. Хата – сусвет селяніна-беларуса.

             2.1. Ткацтва і вышыўка як від мастацтва.

             2.2. Повязь часоў – беларускі ручнік.

         3. Традыцыйна-народная культура рэгіёну.

         4. Сядзібна-паркавыя комплексы рэгіёну.

    У складзе музейнай калекцыі знаходзіцца цікавы этнаграфічны і краязнаўчы матэрыял, дакументы па гісторыі школы, звесткі аб мясцовых помніках.

         Экскурсійнае абслугоўванне вядзецца на беларускай і рускай мовах.

 

     Распрацаваны: тэматычныя экскурсіі “Абутак прабабуль”, “Ручнікі з бабулінага куфра”, “Хата ў жыцці беларуса”, экскурсія для вучняў 1 класа “Я запрашаю вас у музей”; акцыі “Падары музею экспанат”; праект “Музей у чамадане”; экскурсія-прэзентацыя новых музейных прадметаў.

 

Разделы экспазіцыі:

"З гісторыі краю"

"Хата - сусвет селяніна-беларуса"

"Традыцыйна-народная культура рэгіёну"

"Сядзібна-паркавыя комплексы рэгіёну"

Музей “Вытокі” пацвердзіў статус “народны”

Важнай падзеяй у гісторыі нашай школы стала пацвярджэнне ў жніўні 2023 года статусу “народны” комплекснаму краязнаўчаму музею “Вытокі”. Наш музей развіваецца і папаўняецца новымі экспанатамі. Сёння школьны музей – гэта не проста вартаўнік гісторыі. Музей – гэта даследчы цэнтр, студыя, цэнтр краязнаўчай дзейнасці, творчая лабараторыя.

 
 
Мерапрыемствы:

Экскурсія "Спадчына роднага краю"

30 кастрычніка 2023г. выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера "УМКА" наведалі музей "Вытокі" і прынялі ўдзел у экскурсіі "Спадчына роднага краю". У ходзе мерапрыемства яны мелі магчымасць пазнаёміцца з сялянскай хатай пачатку ХХ ст., убачыць прылады працы, якімі карцсталіся вяскоўцы. У канцы мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі пра музейныя рэчы. Мерапрыемства было цікавым і змястоўным.

Экскурсія “Абутак прабабуль”

Вучні 3 класа наведалі музей “Вытокі” і прынялі ўдзел у экскурсіі “Абутак прабабуль”. Яны даведаліся, што такое “лапці”, “абіякі”, “капыл”. Зацікаўленасць у навучэнцаў выклікаў працэс вырабу абутку. Яны мелі магчымасць прымерыць абіякі. Даўнімі традыцыямі было вызначана, што лепшы абутак насілі ў свята, абувалі на вяселле, хрысціны. Удзельнікі экскурсіі ацанілі мастацкі густ нашых вяскоўцаў і адкрылі для сябе многа цікавага.

“Ганчарныя вырабы - посуд нашых продкаў”

Савет школьнага музея запрасіў вучняў 6 класа на экскурсію “Ганчарныя вырабы - посуд нашых продкаў”. Ганчарнае рамяство лічыцца адным з самых старажытных на зямлі. Падчас экскурсіі вучні азнаёміліся з тэхналогіяй апрацоўкі глінянага посуду, даведаліся, як ён выкарыстоўваўся ў побыце. У хлопцаў і дзяўчат была магчымасць дакрануцца да вырабаў, патрымаць гліняны посуд у руках. Удзел у экскурсіі дазваляе вучням зразумець, што перад імі не застылыя музейныя экспанаты, а сведчанне жывой беларускай культуры.

 
 

"Лён ў жыцці нашых продкаў"

Для вучняў 5 класа была праведзена экскурсія "Лён ў жыцці нашых продкаў". Навучэнцы ўбачылі прылады працы для апрацоўкі ільну, льняныя вырабы. Удзел у экскурсіі выклікаў зацікаўленасць да народных рамёстваў і беларускай культуры, пачуццё адказнасці за захаванне спадчыны малой Радзімы.

Экскурсія "Мелодыя ручніка" у рамках акцыі "Чтим прошлое - ценим настоящее"

Экскурсія для вучняў 7 класа "Мелодыя ручніка". Навучэнцы даведаліся, як ствараўся ручнік, як ён выкарыстоўваўся ў побыце вяскоўцаў.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

поделиться в: