Сустрэча з паэтэсамі Гродзеншчыны
21.02.2023Стала ўжо добрай традыцыяй у рамках святкавння Тыдня беларускай мовы і літаратуры наладжваць сустрэчу з паэтэсамі Гродзеншчыны - Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай – Савіцкай, якія ўжо не першы раз наведваюць нашу школу. Шаноўныя госці падзяліліся сваімі новымі творчымі набыткамі, чыталі вершы, загадвалі загадкі, адказвалі на пытанні. Настаўнікі і вучні мелі магчымасць набыць кнігі пісьменніц з аўтографам аўтараў. А куточак “Літаратурная Гродзеншчына”, які знаходзіцца ў кабінеце роднай мовы, папоўніўся новымі творамі пісьменніц. Сустрэча нікога не пакінула раўнадушнымі.