Тыдзень роднай мовы

24.02.2023

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Гаворым па-беларуску”. Падчас гульні дзеці перакладалі словы з рускай на беларускую мовы, тлумачылі значэнне слоў, адгадвалі загадкі і г.д. Вучні 6 класа ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”. Шасцікласнікі вандравалі па станцыях “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Таямнічая скрынка” і інш. Праведзеныя мерапрыемствы – гэта выдатная магчымасць далучыць сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак да вывучэння беларускай мовы.

поделиться в: