Вялікодная пісанка

10.04.2023

Навучэнцы  Лойкаўскай сярэдняй школы наведалі  музей  “Сапоцкінская пісанка”, які знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што яйкі афарбоўвалі  з дапамогай  шалупіння цыбулі, дубовай кары, альховых шышак і нават  лекавых раслін. Такія яйкі называюцца пісанкі.

Удзельнікі экскурсіі ўбачылі,як выглядаюць цэнтральныя, паясныя і  восевыя шпількавыя матывы.Кожны элемент мае свае значэнне. Захапляльны майстар-класс па роспісе яек правяла   кіраўнік музея Галубцова Ганна Чаславаўна. Яна раскрыла сакрэты  гэтай справы.

Трэба адзначыць, што роспіс вялікодных яек у г.п. Сапоцкін  Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.Сапоцкінскія пісанкі ёсць нават  на выставе ў Маскве.  Прапануем Вам наведаць гэты цудоўны  і цікавы музей і  заадно адпачыць на Аўгустоўскім канале.

поделиться в: