Сустрэча з госцем

27.04.2023

23 сакавіка 2023 года для навучэнцаў школы праведзены дзень інфармавання - "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.). Перад навучэнцамі выступіла Бярозаўская Тамара Мікалаеўна, загадчык Зарэчанскага Дома народнай творчасці філіяла дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр». У ходзе мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі для чаго важна захоўваць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, сфарміраваныя на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў, якія традыцыі і абрады захоўваюць і адраджаюць у нашым рэгіёне.

поделиться в: