Сімвалы Беларусі: Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн
14.05.202314 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
14.05.2023
У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Рашэнне аб увядзенні сучасных дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндуму, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. Усе тры сімвалы прыняты на аснове ўсенароднага абмеркавання.
12 красавіка 2023 года Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 105, якім карэкціруецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». У адпаведнасці з дакументам зменена назва дзяржаўнага свята з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая». Новая назва дае магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.
У Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне традыцыйна пройдуць святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і моладзі. Асноўнай пляцоўкай урачыстасцей з 2013 года з’яўляецца плошча Дзяржаўнага Сцяга, размешчаная ў Мінску на праспекце Пераможцаў, над якой узвышаецца 70‑метровая стэла-флагшток з галоўным дзяржаўным сімвалам.
У нашай школе таксама праведзены мерапрыемства да свята: урачыстае ўзняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, едыны інфармацыйны час "Сімвалы Беларусі: Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн"