Экскурсію “Мелодыя ручніка”
20.05.2023Савет школьнага музея “Вытокі” падрыхтаваў выставу ручнікоў, а экскурсаводы правялі экскурсію “Мелодыя ручніка” для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
Навучэнцы пазнаёміліся са старажытнай тэхналогіяй ткацтва і характэрнымі асаблівасцямі панямонскіх ручнікоў.
Вялікую каштоўнасць мелі ручнікі з вышытай манаграмай, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне як рэліквія.
Жыццё старадаўніх ручнікоў працягваецца ў нашым музеі.А ўдзел у экскурсіі дазваляе вучням зразумець, што ручнік не перастае размаўляць з намі на мове мінулых пакаленняў,ён нясе на сабе адбітак іх ідэалаў,светаўспрымання, веравызнання, дазваляе прачытаць зашыфраваную гісторыю жыцця людзей і прыроды, гісторыю роднага краю.
Вучні-краязнаўцы нашай школы склалі карту памяці спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак Гродзенскага раёна і падрыхтавалі прэзентацыю “Спаленыя вёскі Гродзенскага раёна.Трагедыя і памяць”. Растраляныя, але не пакораныя- такімі засталіся ў памяці жыхары вёсак Пузевічі, Сіні Камень, Шкленск, Полымя.
Зацікаўленасць да музейных экспанатаў выклікала ў навучэнцаў інтэрактыўная праграма “Старыя рэчы з гісторыяй”. Удзельнікі мерапрыемства спрабавалі ў дзеянні бязмен, маслабойку, збрую для каня.